Зяленскі: Ёсць драфты дакументаў пра гарантыі бяспекі і заканчэнне вайны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што разам з ЗША падрыхтаваныя праекты дакументаў, якія ахопліваюць базавыя рамкі заканчэння вайны, гарантыі бяспекі і аднаўленне Украіны. Сёння ён прыняў з дэталёвым дакладам украінскіх перамоўшчыкаў: сакратара СНБА Рустэма Умерава і начальніка Генштаба Андрэя Гнатава. На выходных яны правялі перамовы з прадстаўнікамі ЗША ў Фларыдзе. Амерыканская дэлегацыя таксама сустракалася з прадстаўніком РФ.

«Цяпер ёсць падрыхтаваныя драфты некалькіх дакументаў. У прыватнасці, ёсць дакументы адносна гарантый бяспекі для Украіны, аднаўлення і базавай рамкі для заканчэння гэтай вайны. Пункты сёння зафіксаваныя так, каб гэта адпавядала задачы рэальнага заканчэння вайны і неабходнасці не дапусціць трэцяга расійскага ўварвання. Кожны раўнд перамоў і сустрэч надае забяспечанасць украінскім інтарэсам, і менавіта так канструктыўна мы працягнем гэтую працу», — заявіў Зяленскі.

Ён таксама выказаў падзяку еўрапейскім партнёрам за падтрымку і каардынацыю. Зяленскі чакае працягу дыялогу з ЗША.

«І важна, каб дыпламатыя заўсёды ішла бок аб бок з неабходным ціскам на Расію і неабходнай падтрымкай для Украіны. Кожны расійскі ўдар па Украіне і інтэнсіўныя расійскія штурмы на фронце даказваюць, што накіраванасць Украіны на завяршэнне вайны значна пераўзыходзіць расійскую, і гэта трэба выправіць узмацненнем ціску на агрэсара», — падкрэсліў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!