Жыхары Асіповічаў і Барысава абакралі перавозчыка грошай у Расіі. Яны затрыманыя
Рэдакцыя Reform.news · 17 сакавіка 2026, 08:49
https://reform.news/be/zhyhary-asipovicha-i-barysava-abakrali-peravozchyka-groshaj-u-rasii-jany-zatrymanyja/Прэс-служба МУС паведаміла аб затрыманні трох жыхароў Асіповічаў і Барысава. Яны скралі буйную суму грошай на тэрыторыі Расіі.
“50-гадовы жыхар Асіповічаў у змове з 23- і 37-гадовымі барысаўчанамі, ведаючы пра запланаваную перавозку буйной сумы наяўных з нашай краіны ў суседнюю, распрацавалі план крадзяжу. Пераследуючы аўтамабіль з грашыма з тэрыторыі Беларусі, на АЗС у Смаленскай вобласці фігуранты ўзламалі транспартны сродак і забралі амаль 130 тысяч долараў у эквіваленце. Затым вярнуліся дадому”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.
Мужчын затрымалі пры падтрымцы спецназаўцаў з “Алмаза”. Двое з фігурантаў раней былі судзімыя. У затрыманых канфіскавана частка выкрадзенага. Астатняе яны паспелі выдаткаваць на куплю нерухомасці, адпачынак, наведванне гульнявых устаноў.
Узбуджана крымінальная справа.



