Фото: unsplash.com
У красавіку гэтага года ў Беларусі быў зафіксаваны выпадак заражэння чалавека шаленствам.
Захворванне дыягнаставалі ў жыхаркі Магілёўскай вобласці, якую падрапала бяздомная кошка. Жанчына не звярталася па медыцынскую дапамогу і не прайшла курс антырабічных прышчэпак, паведамляе Мінздароўя.
Пра далейшы лёс жанчыны не паведамляецца.
Шаленства — смяротнае захворванне. З’яўленне клінічных прыкмет указвае на тое, што захворванне ўвайшло ў вострую фазу і вылячэнне немагчымае: чалавек памірае ад паралічу дыхальнай сістэмы або спынення сэрца. Адзіны эфектыўны сродак прафілактыкі шаленства — курс антырабічных прышчэпак, якія трэба пачаць як мага хутчэй пасля кантакту з хворай жывёлай.