Жыхарка Лоева адпрацоўвала навыкі стральбы на аўтамабілі суседа

21-гадовая жыхарка Лоева стала фігуранткай крымінальнай справы аб хуліганстве. Яе расследаванне завершана раённым аддзелам СК.

Здарэнне адбылося 6 лютага. Дзяўчына прыйшла дадому пасля працы і вырашыла патрэніравацца ў стральбе са свайго пнеўматычнага пісталета Borner C11. Яна выйшла на балкон і выбрала ў якасці мішэні Opel Omega, прысыпаны снегам. Дзяўчына зрабіла ў бок аўтамабіля не менш за пяць стрэлаў.

Раніцай уладальнік аўтамабіля, які пражывае ў тым жа пад’ездзе, вырашыў здзейсніць паездку і выявіў тры пашкоджанні на лабавым шкле, а яшчэ два — на даху. Ён выклікаў міліцыю.

Аматарка стральбы ўвечары таго ж дня прыйшла да суседа з павіннай. Яна прызналася і кампенсавала шкоду. Аднак крымінальная справа ўсё ж была ўзбуджана.

Фота: СК
Фота: СК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!