Фото: Reform.by
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя пачала ацэньваць складскія запасы новых легкавых аўтамабіляў у дылераў і вытворцаў. Дадзеныя будуць публікавацца на рэгулярнай аснове.
Паводле інфармацыі БАА, на 1 сакавіка запасы складалі 9,5 тыс. аўтамабіляў, што на 27,7% больш, чым на пачатку лютага.
Запасы ў 2,28 раза перавышаюць аб’ём лютаўскіх продажаў. Паводле ацэнкі БАА, гэта вышэй за стандартныя рынкавыя паказчыкі. Нармальным для беларускага рынку з’яўляецца двухразовае перавышэнне запасаў над аб’ёмамі месячных продажаў.