“Здаў кватэру не занятаму ў эканоміцы”. Мінжылкамгас растлумачыў, як плаціць за камуналку

Навіны
Фото: pixabay.com

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі апублікавала тлумачэнне, якое датычыцца аплаты камунальных паслуг у выпадку здачы кватэры ў наём грамадзяніну, не занятаму ў эканоміцы. Аказваецца, можна пазбегнуць аплаты ЖКП па так званых эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

У кейсе, які разглядаў Мінжылкамгас, грамадзянін, які працуе, здае кватэру не занятаму ў эканоміцы.

У Міністэрстве растлумачылі, што эканамічна абгрунтаваныя тарыфы прымяняюцца да ўсёй плошчы арандаванага жылога памяшкання і на ўвесь аб’ём спажываных паслуг, калі наймальнік з’яўляецца плацельшчыкам ЖКП у арандаванай кватэры.

Разам з тым, калі наймадавец па дамове пакіне аплату ЖКП за сабой, то павышаныя тарыфы да іх прымяняцца не будуць.

“Калі наймадавец і наймальнік у рамках дамовы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду або ў дадатковым пагадненні да яе вызначыліся пакінуць абавязак па ўнясенні платы за ЖКП за ўласнікам, які афіцыйна працуе, то плаціць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах не давядзецца”, – гаворыцца ў тлумачэнні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.