Завышэнне цэн на хлеб выявілі ў Гомельскай вобласці

Камітэт дзяржкантролю выявіў, што прыватнае прадпрыемства ў Гомельскай вобласці павышала цэны на хлебабулачныя вырабы без узгаднення з аблвыканкамам.

Як было ўстаноўлена падчас праверкі, павышэнні цэн адбываліся сістэматычна з кастрычніка 2024 года па чэрвень 2026 года. За гэты перыяд прадпрыемства прадало прадукцыю па «завышаных» цэнах на суму больш за 1 млн рублёў.

«Па выніках праверкі цэны на хлебабулачныя вырабы прыведзеныя ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам», – паведамляе прэс-служба КДК.

У дачыненні да прадпрыемства і вінаватай асобы распачаты адміністрацыйны працэс. Ім пагражае штраф у памеры да 10% ад кошту рэалізаванай прадукцыі.