Затрыманы за хабар міністр прыродных рэсурсаў звольнены ўказам Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні Сяргея Масляка ад пасады міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Згодна з указам №91, падставай паслужыла “здзяйсненне праступку, не сумяшчальнага з знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе”.

Тыднем раней на нарадзе па барацьбе з пасярэднікамі Лукашэнка заявіў, што Масляк затрыманы за хабар. Апошні раз міністр з’яўляўся на публіцы 7 сакавіка на «Мінскай лыжні» ў «Раўбічах». У тэлеграм-канале Мінпрыроды Масляк згадваўся апошні раз 8 сакавіка. Ад яго імя прэс-служба апублікавала віншаванне жанчынам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!