Заспіртаваную змяю спрабавалі вывезці з Беларусі ў Літву

Літоўскія мытнікі знайшлі незвычайны груз у аўтамабілі, які ўязджаў з Беларусі ў Літву, — заспіртаваную змяю.

Аўтамабіль уязджаў у Літву праз пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі»). У багажы пасажыра мытнікі выявілі бутэльку са змяёй у спіртазмяшчальнай вадкасці.

У сувязі з магчымым парушэннем патрабаванняў CITES пачата расследаванне, паведамляе літоўская мытня.