Фото: ГПК
У аэрапорце Мінска падчас памежнага кантролю на рэйс у Ерэван быў затрыманы замежны грамадзянін.
Як паведамілі ў ДПК, мужчына прад’явіў беларускім памежнікам расійскі пашпарт. Дакумент выклікаў падазрэнні. Пасля праверкі было ўстаноўлена, што ў пашпарце была заменена фатаграфія ўладальніка.
Парушальніка змясцілі ў ІЧУ да ўстанаўлення асобы.
Распачаты адміністрацыйны працэс. Затрыманаму таксама можа пагражаць крымінальная адказнасць за выкарыстанне падробленага дакумента.