Забраніраваць месца ў чарзе на мяжы цяпер можна са смартфона

Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў аб запуску сэрвісу па браніраванні месца ў чэргах на мяжы і для смартфонаў.

“Новы электронны сэрвіс «Зона чакання» дазволіць заняць месца ў чарзе не толькі са стацыянарнага камп’ютара, але і проста са смартфона з любой кропкі свету, дзе ёсць доступ у інтэрнэт”, – гаворыцца ў паведамленні.

Усталяваць праграму для Android або стварыць ярлык для хуткага доступу на IOS можна паводле інструкцый на сайце “Белмытсэрвісу”.

Зарэгістравацца ў электроннай чарзе можна таксама па прыбыцці на месца або на сайце.