З’явілася першая фатаграфія Паўла Севярынца на волі
Рэдакцыя Reform.news · 16 снежня 2025, 21:55
https://reform.news/be/z-javilasja-pershaja-fatagrafija-pa-la-sevjarynca-na-voli/З’явілася першая фатаграфія Паўла Севярынца пасля вызвалення. Яе апублікавала ў Facebook маці Паўла Таццяна Севярынец.
Паўла Севярынца затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён быў у ліку 123 палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Разам з большасцю палітвязняў яго вывезлі ва Украіну.

