Reform.news

З беларускіх калоній вывезлі частку палітвязняў — праваабаронцы

Рэдакцыя Reform.news · 19 сакавіка 2026, 13:10

https://reform.news/be/z-belaruskih-kalonij-vyvezli-chastku-palitvjaznja-pravaabaroncy/

Учора, 18 сакавіка, як мінімум з дзвюх беларускіх калоній вывезлі некаторых палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, іх вывезлі з калоніі №15 у Магілёве і калоніі №1 у Наваполацку.

Сёння ў Мінску прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.

Лукашэнка заявіў, што гатовы прытрымлівацца дамоўленасцяў з ЗША па палітвязнях.

«Але мы з вамі абмяркоўвалі завочна гэтую праблему, у перапісцы. Думаю, што ў асноўным мы прыйшлі да пэўнага меркавання. І беларускі бок гатовы прытрымлівацца нашых з вамі дамоўленасцяў. Думаю, што асаблівых тут праблем не будзе», — сказаў ён.

Рэклама

Пакінуць адказ