Reform.news

YouTube-канал «Жыццё-маліна» больш не будзе абнаўляцца

Рэдакцыя Reform.news · 10 студзеня 2026, 12:25

https://reform.news/be/youtube-kanal-zhyccjo-malina-bolsh-ne-budze-abna-ljacca/

Выйшаў апошні выпуск «Жыццё-маліна», у якім Мікіта Мелказёраў размаўляе з экс-дырэктарам беларускай службы “Радыё Свабода”, пісьменнікам і журналістам Аляксандрам Лукашуком.

Абнаўляцца канал больш не будзе.

«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала – гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў», – напісала каманда праекта.

Гэтае інтэрв’ю запісвалі ў апошні дзень жыцця Мікіты Мелказёрава. Наступнай ноччу ён раптоўна памёр.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ