Изображение: BYSOL
За некалькі гадзін беларусы сабралі для вызваленых 13 снежня 2025 года палітвязняў больш за 100 тысяч еўра на платформе BYSOL.
Збор працягваецца. Падтрымаць палітвязняў можна тут.
“Мы адкрываем Экстраны збор на суму €123 000 для дапамогі ўсім палітвязням, якія былі сёння вызваленыя. Усе сабраныя сродкі мы падзелім пароўну паміж вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя цяжкія дні эміграцыі”, — гаворыцца ў апісанні збору.