Вываз некаторых прамысловых тавараў забаронены з Беларусі для «прадухілення дэфіцыту»

Урад Беларусі ўвёў часовую забарону на вываз асобных відаў прамысловых тавараў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Забарона будзе дзейнічаць 6 месяцаў, пачынаючы з 23 верасня. Яна ўводзіцца «у мэтах недапушчэння неабгрунтаванага вывазу прамысловых тавараў з тэрыторыі Беларусі ва ўмовах прадухілення дэфіцыту такіх тавараў на ўнутраным рынку краіны», паведамляе прэс-служба ўрада.

У прыватнасці, актуалізаваны пералік тавараў, на вываз якіх дзейнічае часовая забарона.

Са спісу тавараў, на вываз якіх дзейнічае часовая забарона, выключаныя:

  • тавары, дазвольны парадак вывазу якіх немэтазгодны з улікам правапрымяняльнай практыкі з прычыны поўнай адсутнасці заяў на вываз у перыяд дзеяння абмежавальнай меры альбо іх нязначнай колькасці;
  • тавары, якія вывозяцца за межы Беларусі ў адрас тавараправоднай сеткі беларускіх арганізацый за мяжой альбо спецпрадстаўнікоў:
  • тавары, экспарт і тэхнічнае абслугоўванне якіх ускладняецца ў сувязі з неабходнасцю атрымання дазволаў на вываз.

Дакумент таксама ўстанаўлівае дадатковыя выпадкі, у якіх узгадненне вывазу тавару не патрабуецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!