Фото: КГК
Камітэт дзяржкантролю заяўляе, што магілёўскі вытворца пітной і мінеральнай вады прадаваў сваю прадукцыю па завышанай цане, «не пацверджанай эканамічнымі разлікамі».
Прадпрыемства таксама павышала адпускную цану без узгаднення з аблвыканкамам.
«За паўтара года (з лістапада 2023 года па ліпень 2025 года) па завышанай цане рэалізавана прадукцыі на 1 млн. рублёў. У ліку пакупнікоў былі дзяржаўныя ўстановы, у т.л. камбінаты школьнага харчавання і спартыўныя школы», – паведамляе КДК.
Прадпрыемству выпісалі штраф на 32 тысячы рублёў. Пасля праверкі цэны на ваду былі зніжаныя. Вінаватых прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.