Фото: unsplash.com
Вынікі цэнтралізаваных экзаменаў стануць даступнымі з 8 чэрвеня. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў, піша БелТА. Даведацца вынікі можна будзе ў асабістым кабінеце ўдзельніка ЦЭ або бясплатна праз СМС.
Міронаў папярэдзіў пра неабходнасць асцярожнасці пры атрыманні паведамленняў. Ён падкрэсліў, што афіцыйнае СМС ад РІКВ прыходзіць толькі з адраса rikc.by, утрымлівае толькі інфармацыю пра прадмет, бал і нумар бланка і не змяшчае ніякіх спасылак. Калі паведамленне прыйшло з незнаёмага нумара або змяшчае спасылку, пераходзіць па ёй не варта.