Выкрадальнікаў парасят асудзілі ў Слуцкім раёне

Слуцкі раённы суд вынес прысуд па справе аб крадзяжы парасят. Вінаватымі ў замаху на выкраданне прызнаныя два работнікі свінакомплексу.

У снежні 2025 года яны праніклі на тэрыторыю свінагадоўчага аб’екта і запіхнулі ў мяшкі 18 парасят. Давесці справу да канца яны не змаглі. Іх затрымалі міліцыянеры пры спробе вынесці жывёл з тэрыторыі.

У выніку суд прызначыў аднаму абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 1 месяц, другому — у выглядзе штрафу ў суме 6750 рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!