Европейский союз. Брюссель. Фото: reform.news
Восем краін далучыліся да апошніх санкцыйных рашэнняў ЕС у дачыненні да Беларусі.
У снежні Еўрасаюз увёў новыя санкцыйныя крытэрыі. Яны датычацца Беларусі і дазваляюць уводзіць абмежавальныя меры супраць тых, хто плануе, кіруе, падтрымлівае або спрыяе маніпуляванню замежнай інфармацыяй і ўмяшанню ў яе. Новыя крытэрыі ахопліваюць дзеянні, накіраваныя на ўмяшанне ў працу, пашкоджанне або знішчэнне крытычнай інфраструктуры, а таксама шырокамаштабныя або сістэматычныя дзеянні, якія прыводзяць да парушэння працы такой інфраструктуры.
Як паведаміла прэс-служба Еўрасавета, да гэтага рашэння далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна.