Фото: unsplash.com
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, пасля вызвалення 250 палітвязняў іх агульная колькасць у Беларусі скарацілася да 897 чалавек. Як адзначаюць праваабаронцы, у апошні раз гэтая лічба апускалася ніжэй за 900 больш за чатыры гады таму.
Разам з тым падкрэсліваецца, што палітычныя затрыманні і суды ў Беларусі не спыняюцца. Толькі на гэтым тыдні стала вядома пра масавыя затрыманні вернікаў і святароў, а таксама пра велізарныя тэрміны, вынесеныя 8 жанчынам па справе «дваровых чатаў».
У бліжэйшыя дні будуць прыняты новыя заявы па палітвязнях, і без спынення рэпрэсій іх колькасць, паводле ацэнак праваабаронцаў, будзе толькі расці.