“Вясна”: Частка памілаваных палітвязняў да гэтага часу не выйшла на волю
Рэдакцыя Reform.news · 19 сакавіка 2026, 22:13
https://reform.news/be/vjasna-chastka-pamilavanyh-palitvjaznja-da-gjetaga-chasu-ne-vyjshla-na-volju/Частка памілаваных палітвязняў пакуль не вызвалена, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яны значацца ў спісах памілаваных, аднак да гэтага часу застаюцца ў зняволенні.
Нагадаем, сёння паведамлялася, што ў Беларусі вызвалілі 250 палітвязняў у рамках пагаднення з ЗША. Сцвярджалася, што 235 чалавек былі вызвалены ўнутры краіны, яшчэ 15 адпраўлены ў Літву.
