Фото: Reform.by
Вярхоўны суд падтрымаў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў спрэчцы з мабільным аператарам А1.
У красавіку гэтага года МАРГ прызнаў парушэннем антыманапольнага заканадаўства закрыццё А1 з 1 чэрвеня архіўных тарыфных планаў «Без Ліміту» і «Без Ліміту 2.0» і перавод абанентаў на дзеючы тарыфны план «Драйв Анлім» з больш высокім коштам.
Аператар аспрэчыў гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе. Суд у выніку стаў на бок міністэрства і адхіліў заяву аператара аб прызнанні рашэння МАРГ несапраўдным.
Рашэнне Вярхоўнага суда яшчэ не канчатковае. Яго можна абскардзіць.
У МАРГ нагадалі, што штраф за парушэнне антыманапольнага заканадаўства можа складаць да 10% гадавой выручкі ад рэалізацыі тавару (паслугі) на адпаведным таварным рынку, але не менш за 500 БВ (22,5 тыс. руб.).