Фото: пресс-служба Верховного суда
Вярхоўны суд пачне разглядаць новую справу па абвінавачанні ў генацыдзе беларускага народа падчас ВАВ 18 сакавіка.
Як паведамілі ў прэс-службе суда, па справе абвінавачваецца Антанас Гецявічус. Справа была накіравана Генпракуратурай у суд на пачатку лютага. Падчас ВАВ ён узначальваў адзін з узводаў першай роты 12-га ахоўнага батальёна, удзельнічаў у расстрэлах не менш як 6 тыс. чалавек.
Раней прысуды па справах аб генацыдзе былі вынесены памерлым Уладзіміру Катруку, Канстанціну Смоўскаму, Сямёну Серафімовічу, Осіпу Вінніцкаму, Аляксандру Ярмольчыку. 11 сакавіка ў Вярхоўным судзе павінны абвясціць па крымінальнай справе ў дачыненні да Ганса Зіглінга, які ўваходзіў у склад СС і ахоўнай паліцыі.
Пры разглядзе спраў у дачыненні да памерлых асоб суд выносіць абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання.