Віцебляніна затрымалі за выраб зброі

У Віцебску затрыманы 48-гадовы жыхар горада. Ён падазраецца ў незаконным абароце зброі.

Паводле версіі МУС, мужчына вырабіў пяць «адзінак агнястрэльнай зброі і яе кампаненты, каля 100 патронаў, а таксама магазіны, дульныя прыстасаванні і больш за дзве тысячы элементаў, неабходных для вытворчасці патронаў да наразной зброі».

Адзначаецца, што затрыманы «валодае навыкамі і ведамі ў галіне балістыкі, слясарнай і такарнай справы». Матэрыялы ён набываў у інтэрнэт-крамах і ў грамадзян суседняй краіны.

Узбуджана крымінальная справа. Мужчыну затрымлівалі пры падтрымцы АМАП і атрада спецназу УУ «Віцязь».

Выява: МУС
Выява: МУС
Выява: МУС
Выява: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!