Фото: Straż Graniczna
Польскія памежнікі за пятніцу-нядзелю зарэгістравалі 30 спроб пераходу мяжы мігрантамі з беларускага боку.
У папярэднія выходныя, 12–14 снежня, польская Памежная ахова не сутыкалася са спробамі парушэння мяжы. А ў панядзелак–чацвер быў зарэгістраваны толькі адзін выпадак.
Літва і Латвія ў нядзелю не рэгістравалі спробаў парушэння мяжы.