Венесуэла разглядае магчымасць выхаду з АПЕК. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Магчымы выхад абмяркоўваўся з уладамі ЗША, аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынята, паведамілі суразмоўцы агенцтва.
Тым часам ЗША і Венесуэла абмяркоўваюць здзелку аб прамым доступе да 17 радовішчаў. Калі яна будзе заключана, то ЗША атрымаюць долю ў нафтагазавых аб’ектах з запасамі 90 млрд барэляў.
Раней сёлета АПЕК ужо пакінулі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.