Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджваў білборды і аўтамабілі

МНС расказала пра наступствы моцнага ветру ў Мінску. За мінулыя суткі ратавальнікі аказвалі дапамогу ў 41 выпадку. Пацярпелых у сталіцы няма.

Пашкоджаны чатыры аўтамабілі. На тры з іх упала аздабленне фасада жылога дома, а адзін пашкоджаны ў выніку падзення дрэва.

Ратавальнікі таксама аказвалі дапамогу ў наступных выпадках:

  • у 18 выпадках дэмантаж аварыйных лістоў бляхі (адліваў);
  • у 2 выпадках распілоўка аварыйных галін дрэў;
  • у 10 выпадках распілоўка ўпалых і аварыйных дрэў;
  • у 5 выпадках зняцце аварыйных палотнаў білбордаў;
  • у 2 выпадках агароджванне месца падзення аздаблення фасада;
  • дэмантаж аварыйнага ліста полікарбанату канструкцыі прыпыначнага пункта;
  • дэмантаж аварыйных дэкаратыўных элементаў мачты вулічнага асвятлення;
  • дэмантаж аварыйных драўляных элементаў канструкцыі балкона жылога дома.
  • дэмантаж аварыйнага ліста шыферу з даху калектыўнага сарая.

У нядзелю і панядзелак у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с, месцамі да 24 м/с.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!