“Важныя справы”. Сікорскі сустрэўся з Коўлам

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў панядзелак сустрэўся са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Пра гэта сёння паведаміла МЗС Польшчы.

Падрабязнасці сустрэчы не прыводзяцца. Радаслаў Сікорскі, робячы рэпост паведамлення МЗС у сетцы Х, пракаментаваў яго двума словамі: “Важныя справы”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!