Фото: СК
У Наваполацку падчас рамонту варот загінуў 38-гадовы фармоўшчык, паведамляе Следчы камітэт.
5 лістапада мужчына знаходзіўся на тэрыторыі прадпрыемства. Пасля завяршэння асноўнай працы ён вырашыў адрамантаваць металічныя вароты цэха, якія доўга не выкарыстоўваліся.
Падчас рамонту вароты перакуліліся і прыціснулі мужчыну. Ён памёр.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, канфіскавана дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі.