Вальфовіч прыбыў у Печы з раптоўнай праверкай ад Лукашэнкі

У Беларусі працягваецца раптоўная праверка баявой гатоўнасці, пачатая па загадзе Аляксандра Лукашэнкі ў абыход Мінабароны.

4 лютага праверка працягнулася ў адной з частак 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, паведамляе БелТА. Туды прыбылі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і старшыня КДК Васіль Герасімаў.

Нагадаем, раптоўная праверка пачалася 16 студзеня і працягнецца да вясны. Учора Лукашэнка апраўдваўся за правядзенне праверкі і запэўніваў, што справа не ў недаверы да Мінабароны і Генштаба.

«А калі вайна? Што будзем рабіць? Я павінен быць перакананы, што нашы вайскоўцы не дарма ядуць хлеб», — тлумачыў ён.

Фота: БелТА
Фота: БелТА
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!