Ураджай збожжавых у 2025 годзе склаў 9,1 мільёна тон

Ураджай збожжавых у 2025 годзе склаў 9,1 мільёна тон у вазе пасля дапрацоўкі. Пра гэта паведаміў Белстат. Столькі збожжа было выраблена ў гаспадарках усіх катэгорый. Сярэдняя ўраджайнасць склала 38,2 ц/га.

Валавы збор рапсу ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 910,3 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць — 20,9 ц/га.

Было атрымана 3 млн т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 219 ц/га.

Валавы збор цукровых буракоў у 2025 годзе склаў 5,9 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці 538 ц/га.

Агародніны сабрана 2,7 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці 289 ц/га.

У абароненым грунце выраблена 103,3 тыс. тон агародніны, або 3,8% ад агульнага аб’ёму вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў абароненым грунце доля памідораў склала 51,1%, агуркоў — 47,6%, іншых агароднінных культур — 1,3%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!