Фото: БНБК
“Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя” атрымае фінансаванне з дзяржаўнай падтрымкай, аднак яго аб’ёмы невядомыя. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Савета міністраў Беларусі №100 ад 27 лютага “Аб фінансаванні”, якая ўступіла ў сілу з дня прыняцця.
Тры пункты дакумента і адзін падпункт схаваны пад грыфам “для службовага карыстання”. Аднак у пункце 5 пастановы гаворыцца, што персанальная адказнасць за своечасовае вяртанне і мэтавае выкарыстанне крэдытаў, указаных у пунктах з грыфам ДСП, ускладаецца на гендырэктара БНБК, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і віцэ-прэм’ера, які курыруе пытанні АПК.
Акрамя таго, дакументам у два разы павялічаны дзяржзаказ на пшаніцу для вытворчасці амінакіслот. Цяпер ён складзе 120 тыс. т.