Фото: Reform.by
Беларускія ВНУ завяршылі залічэнне студэнтаў, якія будуць навучацца па мэтавым наборы.
“Пры плане прыёму ў 6,3 тыс. мэтавых месцаў дакументы падалі 9,1 тыс. прэтэндэнтаў. У выніку адбору і конкурсу, які павінен быў адбыцца па кожным заказчыку, і ўвядзення ў білет унутранага ўступнага выпрабавання практычнай задачы мэтавікамі залічана каля 5,6 тыс. чалавек. Гэта значыць, першапачатковы план выкананы на 90%”, — паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.
На спецыяльнасці інжынерна-тэхнічнага профілю залічаны 1,3 тыс. мэтавікоў, на педагагічныя — 1,2 тыс., на аграрныя — каля 700, а на медыцынскія спецыяльнасці — больш за 2 тыс. чалавек.
Незанятыя месцы, а іх каля 700, будуць перададзены ў агульны конкурс.