Уладальнік “Марко” паскардзіўся на санкцыі

Уладальнік абутковага холдынгу “Марко” Мікалай Мартынаў у інтэрв’ю SB.by паскардзіўся на санкцыі.

“Самы складаны перыяд — цяпер, пасля ўвядзення санкцый. Свет замкнуўся”, – цытуе яго выданне.

Як вынікае з матэрыялу, холдынг “Марко” пасля санкцый, уведзеных у дачыненні да беларускіх уладаў з-за жорсткага падаўлення пратэстаў пасля выбараў 2020 года ў Беларусі, а таксама саўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны, страціў рынак краін Балтыі. Таксама адзначаецца, што “Расія «звузілася», там сталі развівацца свае вытворчасці”. Ёсць праблемы з аплатай абсталявання з Кітая і Турцыі. Авечая скура з Аўстраліі прыйшла ў Рыгу, але яе не прапусцілі. Усе матэрыялы для вытворчасці “вядуць доўга, дорага, ненадзейна”.

У публікацыі гаворыцца, што холдынг ратуюць продажы праз інтэрнэт. У 2026 годзе ён наблізіцца да 100 тысяч пар на Ozon, пачаліся адгрузкі на Wildberries.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!