Украіна паведамляла пра ўдарныя беспілотнікі, якія заходзілі з боку Беларусі

Украінскі канал маніторынгу паветранай абстаноўкі «еРадар» учора пасля 23:00 паведаміў пра заход пяці беспілотнікаў у Жытомірскую вобласць з боку Беларусі і яшчэ шасці — у напрамку Оўруча або міма яго.

Таксама фіксаваліся ўдарныя беспілотнікі над Палтаўскай вобласцю (3 групы), Сумскай вобласцю (3 групы ўдарных беспілотнікаў і 1 адзінка тыпу «Маланка») і Чарнігаўскай вобласцю (1 група ўдарных і 1 група рэактыўных беспілотнікаў).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!