Украіна хоча стварыць ракеты з далёкасцю да 2000 км
Рэдакцыя Reform.news · 9 чэрвеня 2026, 14:11
https://reform.news/be/ukraina-hocha-stvaryc-rakety-z-daljokascju-da-2000-km/Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі зацвердзіў канцэпцыю развіцця ракетных войскаў і артылерыі да 2030 года. Яна прадугледжвае стварэнне далёкабойных ракет.
“Асобны кірунак — развіццё ракетнага ўзбраення. Мы павінны нарошчваць магчымасці агнявога ўздзеяння на ўсю аператыўна-стратэгічную і стратэгічную глыбіню праціўніка. Для гэтага прадугледжана завяршэнне распрацоўкі і наступная серыйная вытворчасць айчынных балістычных і крылатых ракет. У спалучэнні з беспілотнымі сістэмамі гэта дазволіць стварыць збалансаваную сістэму далёкага агнявога ўздзеяння і забяспечыць паражэнне цэляў на адлегласці да 2000 кіламетраў”, — заявіў Сырскі.
У цэлым у стратэгіі робіцца стаўка на ўзбраенні ўкраінскай вытворчасці, паступовую адмову ад зношаных артылерыйскіх сістэм савецкай вытворчасці. У складзе войскаў захаваюцца падраздзяленні з артылерыяй замежнай вытворчасці.
