У выбарах у Каардынацыйную раду хочуць удзельнічаць шэсць суб’ектаў

Выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду атрымала дакументы ад шасці выбарчых суб’ектаў.

“На дадзены момант Выбарчая камісія атрымала дакументы ад 6 спісаў. Усе спісы атрымалі коды для запаўнення форм кандыдатамі. 4 спісы знаходзяцца на апошнім этапе перад рэгістрацыяй — выбарчай індывідуальнай праверцы”, – заявіла старшыня камісіі Алена Прыходзька.

Былі пададзены наступныя выбарчыя спісы:

  • Еўрапейскі выбар – 17 чалавек, лідар Валерый Мацкевіч,
  • “Закон і правапарадак” – 12 чалавек, лідар Сяргей Макар,
  • “Кааліцыя Латушкі і Рух “За Свабоду” – 38 чалавек, лідары Павел Латушка і Юрый Губарэвіч,
  • Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусь дзеяння” – 12 чалавек, лідар Юрый Зянковіч,
  • “Хопіць баяцца!” – 13 чалавек, лідар Таццяна Мартынава,
  • Аб’яднаная грамадзянская платформа – 22 чалавекі, лідар Мікалай Казлоў.

Збор спісаў завершыцца 31 сакавіка. Выбары ў КР пройдуць 11-17 мая.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!