У варшаўскім касцёле пройдзе сумесны канцэрт нямецкага і беларускага хароў

Сумесны харавы канцэрт беларускага і нямецкага хароў – Concordia Choir і GewandhausJugendchor, што пройдзе пад лозунгам «Свабода, Роўнасць, Чалавечнасць», будзе прысвечаны каштоўнасцям, якія нас аб’ядноўваюць.

Падчас канцэрта прагучаць творы нямецкіх, беларускіх і ўкраінскіх кампазітараў, якія ўвасабляюць дух адзінства і імкненне да мірнага свету. Сярод твораў будзе пераважна сучасная музыка, але таксама XVI-XIX стагоддзяў. Прагучыць твор сучаснага нямецкака кампазітара Gregor Meyer і «Мэморым» Галіны Казіміроўскай на вершы Уладзіміра Караткевіча, які будзе выкананы аб’яднаным хорам у 65 чалавек. Абрамляюць канцэрт харалы Баха і Мэндэльсона на адзін тэкст Verleih uns Frieden — «Дай нам мір!»

Першы такі сумесны канцэрт адбыўся ў межах Beethovenfest Bonn 8 верасня 2022 года. Праект Campus пад назвай «Заклік да міру» аб’яднаў музыкаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і Украіну, з GewandhausJugendchor. Разам яны выканалі творы ўкраінскіх, беларускіх і нямецкіх кампазітараў. Канцэрт адбыўся ў былой пленарнай зале Бундэстага ў Боне.

Уваход вольны.

Канцэрт пачнецца 27 чэрвеня ў 19.15 у касцёле св. Ганны, Krakowskie Przedmieście 68.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!