Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby паведамляе пра затрыманні і допыты ў творчай прасторы «Парасон» у Мінску.
Ніякіх падрабязнасцяў праваабаронцы больш не паведамляюць.
Прастора «Парасон» знаходзіцца ў Мінску па вуліцы Дразда, 7. У тэлеграм-канале прасторы публікаваліся анонсы майстар-класаў і культурных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай культуры.
“Кожны тыдзень у Parason праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыі з самымі рознымі гасцямі. Мы размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавыя рэчы з гуманітарнага свету”, – гаворыцца ў апісанні праекта.
Раней стала вядома пра затрыманне арганізатара фестывалю Urban Myths, грамадскага дзеяча і вулічнага мастака Алега Ларычава. Яго прызналі палітвязнем. Затрыманы таксама музыкант Алесь Чумакоў. Гэта адбылося ў сувязі з прызнаннем культурнай ініцыятывы «Да Зораў» «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме і тэрарызме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.