Ольга Тихоновецкая
МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 29 чалавек.
Сярод іншых, у спісе — энергетык з Гродна Яўген Дорахаў і яшчэ 24 чалавекі, асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму».
Як звярнуў увагу праваабарончы цэнтр “Вясна”, у пералік унеслі 69-гадовую жыхарку Мінска Вольгу Ціханавецкую, асуджаную за «абразу Лукашэнкі». Жанчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Верагодна, Вользе прызначылі «хатнюю хімію».
Цяпер у спісе 6402 прозвішчы.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.