Фото: Exilenova+
Сёння ноччу ў расійскай Разані пад ударам беспілотнікаў апынуліся НПЗ і склад маркетплейса Wildberries. Губернатар вобласці Павел Малкаў паведаміў пра ўзгаранні на тэрыторыі прамысловых аб’ектаў.
“Ёсць пашкоджанні ад падзення абломкаў. На тэрыторыі прамысловых аб’ектаў у Разані адбыліся ўзгаранні. Пашкоджаныя лініі электраперадачы, у частцы горада назіраюцца перабоі з электразабеспячэннем”, – паведаміў ён.
Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці пашкоджаныя дамы і нежылыя пабудовы. Адзін чалавек атрымаў раненні.