У Расіі знішчылі 150 кг насення, увезенага з Беларусі

У Расіі адправілі на знішчэнне каля 150 кг насення, якое ўвезлі з Беларусі.

Аўтамабіль спынілі ў Смаленскай вобласці. У грузавым адсеку аўтамабіля перавозілася каля 10,5 тысячы пакетаў з насеннем таматаў, перцаў, агуркоў, капусты агульнай вагой каля 150 кг. На маркіроўцы былі ўказаны краіны паходжання — Францыя, Бельгія і Японія, але кіроўца не змог прад’явіць фітасанітарны сертыфікат і іншыя дакументы на насенне.

Увоз насення быў забаронены. Груз адправілі на ўтылізацыю. Вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Расельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!