Reform.news

У польскім сацстраху ў студзені было зарэгістравана ўжо 138,6 тысячы беларусаў

Рэдакцыя Reform.news · 2 сакавіка 2026, 10:18

https://reform.news/be/u-polskim-sacstrahu-studzeni-bylo-zarjegistravana-zho-138-6-tysjachy-belarusa/

Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных іншаземцаў па стане на канец студзеня 2026 года. Колькасць беларусаў крыху знізілася ў параўнанні са снежнем.

У польскай сістэме сацстрахавання на канец студзеня налічвалася 138 630 грамадзян Беларусі. У параўнанні са снежнем колькасць нашых суайчыннікаў скарацілася на 100 чалавек.

Усяго ж у ZUS на канец снежня было зарэгістравана 1,286 млн іншаземцаў. Агульная колькасць застрахаваных іншаземцаў скарацілася ў параўнанні са снежнем на 3 тыс. чалавек.

Найбольш шматлікай групай іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 856,4 тыс. чалавек (-0,6 тыс. да снежня). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Індыі — амаль 25 тыс. чалавек. Індыйцы ўпершыню выйшлі на трэцяе месца, абышоўшы грамадзян Грузіі.

Рэклама

Пакінуць адказ