Reform.news

У Польшчы вынеслі рашэнні па 63 заявах на міжнародную абарону для былых палітвязняў

Рэдакцыя Reform.news · 14 мая 2026, 14:16

https://reform.news/be/u-polshchy-vynesli-rashjenni-pa-63-zajavah-na-mizhnarodnuju-abaronu-dlja-bylyh-palitvjaznja/

Польшча працягвае разглядаць справы аб міжнароднай абароне былых палітвязняў, якіх прымусова вывезлі з Беларусі. Усяго было пададзена 89 заяў на міжнародную абарону. На 8 мая рашэнні вынесены па 63 справах. Яшчэ 26 спраў знаходзяцца на разглядзе, паведамляе намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка са спасылкай на кіраўніка Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы Томаша Цытрыновіча.

«Сумесна з праваабарончымі арганізацыямі на працягу некалькіх месяцаў мы вядзём актыўную працу з польскімі ўладамі па пытаннях, звязаных з легалізацыяй былых палітычных зняволеных, якіх рэжым Лукашэнкі дэпартаваў з Беларусі ў другой палове 2025 года», — заявіў Латушка.

Як член рабочай групы па пытаннях, звязаных з знаходжаннем грамадзян Беларусі ў Польшчы, створанай пры МУС Польшчы, Латушка працягвае падтрымліваць кантакт з Упраўленнем па справах замежнікаў па пытаннях разгляду спраў аб прадастаўленні міжнароднай абароны, паведамляе АПК.

«Мы і надалей будзем весці працу, накіраваную на тое, каб усе дэпартаваныя былыя палітычныя зняволеныя атрымалі статус міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў», — заявіў палітык.

Рэклама

Пакінуць адказ