У Польшчы перахоплена буйная партыя кантрабандных цыгарэт з Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 30 сакавіка 2026, 09:27
https://reform.news/be/u-polshchy-perahoplena-bujnaja-partyja-kantrabandnyh-cygarjet-z-belarusi/У Польшчы перахоплена буйная партыя кантрабандных цыгарэт з Беларусі, паведаміла польская Памежная ахова.
Фургон з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі быў спынены памежнікамі і супрацоўнікамі мытна-падатковай службы пад Бяла-Падляскай па падазрэнні ў незаконнай перавозцы падакцызных тавараў.
Пры аглядзе машыны ў ёй было выяўлена 1,78 млн цыгарэт розных марак з беларускімі акцызнымі маркамі. Рынкавую вартасць партыі ацэньваюць у 1,5 млн злотых (каля 400 тыс. долараў).
Затрыманы двое грамадзян Польшчы, якія пражываюць у Люблінскім ваяводстве. Ім прад’яўлена абвінавачанне ў захоўванні і перавозцы незаконных падакцызных тавараў.

