У Польшчы недалёка ад украінскай мяжы знайшлі абломак ракеты
Рэдакцыя Reform.news · 10 красавіка 2026, 21:59
https://reform.news/be/u-polshchy-nedaljoka-ad-ukrainskaj-mjazhy-znajshli-ablomak-rakety/10 красавіка ў раёне вёскі Яраславец Люблінскага ваяводства Польшчы быў знойдзены фрагмент ракеты. Ад Яраслаўца да мяжы з Украінай каля 30 км.
Верагодна, гэта абломак ракеты, выкарыстанай супраць расійскіх дронаў у ноч з 9 на 10 верасня 2025 года, паведамляе ваенная жандармерыя.
Знаходку выявіў мясцовы жыхар падчас работ у садзе. На месца выехала следча-аператыўная група, піша RMF24.
Нагадаем, у ноч з 9 на 10 верасня ў Польшчы было зафіксавана мінімум 19 парушэнняў паветранай прасторы. Частка дронаў заляцела ў Польшчу з боку Беларусі. Мінімум тры беспілотнікі былі збіты. Частку збітых дронаў знайшлі.