У Польшчы адбыўся пажар на прадпрыемстве, якое займаецца беспілотнікамі

Навіны
Фото: raquel raclette / Unsplash.com

Сёння ноччу ў Скаржыска-Каменнай у Польшчы адбыўся пажар на заводзе кампаніі WB Electronics. Ён вырабляе кампазітныя канструкцыі і сістэмы кіравання для беспілотнікаў.

Пажарная сігналізацыя спрацавала неўзабаве пасля поўначы. Пажар быў ліквідаваны. Яго прычына высвятляецца. Версія падпалу не выключаецца. Ачаг узгарання знаходзіўся побач з вытворчым памяшканнем і складам электронікі.

Паліцыя працуе на месцы здарэння, прыцягнуты эксперты ў сферы пажарнай бяспекі, тэрыторыя абследуецца.

З улікам спецыялізацыі прадпрыемства на месца таксама прыбылі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).

“Натуральна, што падобныя інцыдэнты выклікаюць цікавасць у спецслужбаў. Супрацоўнікі пастаянна збіраюць інфармацыю па гэтай тэме, аналізуюць яе і правяраюць на прадмет магчымай дыверсіі”, – паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара прэс-службаў Яцэк Дабжыньскі.

Паводле яго слоў, на дадзеным этапе ABW не дае ніякай інфармацыі.

Мацярынская кампанія WB Group падкрэсліла, што маштабы пажару былі невялікімі. Завод адновіць працу пасля завяршэння ўсіх фармальнасцей.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.