У МЗС РФ заявілі, што вядуць перапіску з Украінай праз Беларусь

Расія і Украіна вядуць дыпламатычную перапіску праз Мінск. Пра гэта РИА «Новости» заявіў дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.

«Па прававых і консульскіх пытаннях дыпламатычная перапіска вядзецца галоўным чынам праз Мінск, дзе працуе пасольства Украіны», – сказаў ён.

Ён таксама падзякаваў беларускаму боку за садзейнічанне ў дадзеных кантактах.

Год таму ў красавіку Палішчук ужо выступаў з падобнымі заявамі. Тады ён казаў, што ў Мінску дзейнічае «канал нотнай перапіскі, галоўным чынам, па прававых і консульскіх пытаннях».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!