Фото: wikipedia.org
Традыцыйная жалобная цырымонія ў мемарыяльным комплексе “Яма” ў Мінску была перанесена. Пра гэта паведамілі ў Саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.
“Жалобная цырымонія ў мемарыяльным комплексе “Яма” пераносіцца зыходзячы з меркаванняў бяспекі. Пра новую дату мы паведамім дадаткова”, – праінфармавалі ў саюзе.
Нагадаем, 2-3 сакавіка 1942 года, калі яўрэйскія абшчыны павінны былі святкаваць Пурым, нацысты правялі масавы расстрэл вязняў Мінскага гета. Былі забітыя больш за 5 тыс. яўрэяў.